Хрысціянства
назад

АБАКУМ 2

1На варце маёй я стану, і ўзыйду на вежу, і буду выглядаць, каб убачыць, што Ён прамовіць да мяне і што Ён адкажа на скаргу маю.

2І адказаў мне ГОСПАД, і сказаў: «Запішы відзеж і патлумач на табліцах, каб чытач лёгка мог [зразумець] гэта.

3Бо відзеж [датычыць] вызначанага часу, і датычыць канца, і не падмане; хоць ён марудзіць, чакай на яго, бо ён, прыходзячы, прыйдзе, ня спозьніцца.

4Вось, у ганарыстага няшчырая душа ягоная ў ім, а праведны з веры сваёй жыць будзе.

5І, як віно здрадлівае, чалавек пыхлівы, і ён ня мае супакою, ён разьзяўляе, як апраметную, душу сваю, і ён, як сьмерць, не насыціцца, але зьбі­рае да сябе ўсе народы і зграмаджвае да сябе ўсе плямёны».

6Ці ж усе яны не складуць прыповесьць пра яго і кплівую загадку пра яго, і скажуць: “Гора таму, хто памнажае [багацьце], якое не ягонае. Як доўга [гэта будзе]? [Гора] таму, хто абцяжарвае сябе ўзятым у заклад!”

7Хіба не паўстануць зьнянацку тыя, якія ўкусяць цябе, і хіба не прачнуцца тыя, якія будуць трэсьці цябе, і ты станешся здабычай для іх?

8За тое, што ты рабаваў шмат народаў, абрабуюць цябе ўсе пазасталыя плямёны за кроў людзкую і за гвалт над зямлёю, над горадам і над усімі, хто жыве ў ім.

9Гора таму, хто здабывае прыбытак бязбожны для дому свайго, каб зьвіць на вышыні гняздо сваё, каб захаваць сябе ад рукі ліхога.

10Ты ўчыніў ганьбу для дому свайго, бо выразаў шмат народаў, і саграшыў супраць душы сваёй,

11бо камень з муру закрычыць, і бэлька драўляная адкажа яму.

12Гора таму, хто будуе горад на крыві і засноўвае горад умацаваны на беззаконьні.

13Ці ж гэта не ад ГОСПАДА Магуцьцяў, што плямёны цяжка працуюць для агню, і людзі стамляюцца марна?

14Бо зямля напоўніцца веданьнем славы ГОСПАДА, як воды напаўняюць мора.

15Гора таму, хто дае піць бліжняму свайму, наліваючы ў келіх, каб той упіўся, каб глядзець на голасьць ягоную.

16Ты напоўніўся ганьбаю замест славы; напіся таксама ты і пакажы неабрэзанасьць тваю. Зьвернецца да цябе келіх правіцы ГОСПАДА, і ганьба — на славу тваю,

17бо гвалт [твой над] Лібанам прыйдзе на цябе, і зьнішчэньне жывёлы спалохае цябе за кроў людзкую і за гвалт над зямлёю, над горадам і над усімі, хто жыве ў ім.

18Якая карысьць ад выявы, якую выразаў майстар, ад [ідала] літага, вучыцеля хлусьні, бо спадзяецца стваральнік ягоны на працу сваю, робячы ідала нямога.

19Гора таму, хто кажа дрэву: “Абудзіся”, [хто кажа] камяню, які маўчыць: “Устань!” Ці ён можа навучыць? Вось, ён абкладзены золатам і срэбрам, але ніякага духу няма ў ім.

20ГОСПАД — у сьвятыні сьвятасьці Сваёй. Няхай маўчыць перад Ім уся зямля!

крыніца: Біблія (пераклад А.Бокуна)

WEBREATH · 11:11

«He himself gives everyone life and breath and everything else» — Acts 17:25

Breath is one for all: everyone lives by it, whoever they are and whatever they believe. Every day at 11:11 local time people stop for sixty seconds, breathe, and thank GOD for the breath — each in their own words, each within themselves. In that minute we are One Breath.

WEBREATH — the Minute at 11:11, your own local time — we are One Breath