Хрысціянства
назад

БЫЦЬЦЁ 5

1Вось кніга радаводу Адама. У дзень, калі Бог стварыў Адама, зрабіў яго на падабенства Божае,

2мужчыну і жанчыну стварыў іх, і дабраславіў іх, і назваў іх імя “чалавек” у дзень стварэньня іх.

3І жыў Адам сто трыццаць гадоў, і нарадзіў [сына] на падабенства сваё, як вобраз свой, і назваў імя яго Сэт.

4І было дзён Адама па нараджэньні Сэта васемсот гадоў, і нарадзіў ён сыноў і дачок.

5І былі ўсе дні Адама, якія ён жыў, дзевяцьсот трыццаць гадоў, і ён памёр.

6І жыў Сэт сто пяць гадоў, і нарадзіў Эноса.

7І жыў Сэт па нараджэньні Эноса васемсот сем гадоў, і нарадзіў сыноў і дачок.

8І былі ўсе дні Сэта дзевяцьсот дванаццаць гадоў, і ён памёр.

9І жыў Энос дзевяноста гадоў, і нарадзіў Кейнана.

10І жыў Энос па нараджэньні Кейнана васемсот пятнаццаць гадоў, і нарадзіў сыноў і дачок.

11І былі ўсе дні Эноса дзевяцьсот пяць гадоў, і ён памёр.

12І жыў Кейнан семдзясят гадоў, і нарадзіў Магалялеэля.

13І жыў Кейнан па нараджэньні Магалялеэля васемсот сорак гадоў, і нарадзіў сыноў і дачок.

14І былі ўсе дні Кейнана дзевяцьсот дзесяць гадоў, і ён памёр.

15І жыў Магалялеэль шэсьцьдзясят пяць гадоў, і нарадзіў Ярэда.

16І жыў Магалялеэль па нараджэньні Ярэда васемсот трыццаць гадоў, і нарадзіў сыноў і дачок.

17І былі ўсе дні Магалялеэля васемсот дзевяноста пяць гадоў, і ён памёр.

18І жыў Ярэд сто шэсьцьдзясят два гады, і нарадзіў Эноха.

19І жыў Ярэд па нараджэньні Эноха васемсот гадоў, і нарадзіў сыноў і дачок.

20І былі ўсе дні Ярэда дзевяцьсот шэсьцьдзясят два гады, і ён памёр.

21І жыў Энох шэсьцьдзясят пяць гадоў і нарадзіў Мэтушэляха.

22І хадзіў Энох з Богам па нараджэньні Мэтушэляха трыста гадоў, і нарадзіў сыноў і дачок.

23І былі ўсе дні Эноха трыста шэсьцьдзясят пяць гадоў.

24І хадзіў Энох з Богам, і ня стала яго, бо забраў яго Бог.

25І жыў Мэтушэлях сто восемдзясят сем гадоў, і нарадзіў Лямэха.

26І жыў Мэтушэлях па нараджэньні Лямэха семсот восемдзясят два гады, і нарадзіў сыноў і дачок.

27І былі ўсе дні Мэтушэляха дзевяцьсот шэсьцьдзясят дзевяць гадоў, і ён памёр.

28І жыў Лямэх сто восемдзясят два гады, і нарадзіў сына,

29і назваў яго імя Ной, кажучы: «Ён пацешыць нас у рабоце нашай і ў працы рук нашых на зямлі, якую пракляў ГОСПАД».

30І жыў Лямэх па нараджэньні Ноя пяцьсот дзевяноста пяць гадоў, і нарадзіў сыноў і дачок.

31І былі ўсе дні Лямэха семсот семдзясят сем гадоў, і ён памёр.

32І было Ною пяцьсот гадоў, і нарадзіў Ной Сэма, Хама i Яфэта.

крыніца: Біблія (пераклад А.Бокуна)

WEBREATH · 11:11

«He himself gives everyone life and breath and everything else» — Acts 17:25

Breath is one for all: everyone lives by it, whoever they are and whatever they believe. Every day at 11:11 local time people stop for sixty seconds, breathe, and thank GOD for the breath — each in their own words, each within themselves. In that minute we are One Breath.

WEBREATH — the Minute at 11:11, your own local time — we are One Breath