Хрысціянства
назад

БЫЦЬЦЁ 10

1Вось радавод сыноў Ноя: Сэма, Хама і Яфэта. І нарадзіліся ім сыны пасьля патопу.

2Сыны Яфэта: Гамэр, Магог, Мадай, Яван, Туваль, Мэшэх і Тырас.

3Сыны Гамэра: Ашкеназ, Рыфат і Тагарма.

4Сыны Явана: Эліша i Таршыш, Кіттым і Даданім.

5Ад іх паходзяць астравы народаў у землях іхніх, кожны паводле мовы сваёй і паводле плямёнаў сваіх, у народах сваіх.

6Сыны Хама: Куш, Міцраім, Пут i Ханаан.

7Сыны Куша: Сэва, Хавіля, Саўта, Раама i Саўтэха. Сыны Раамы: Шэва і Дэдан.

8А Куш нарадзіў Німрода. Ён пачаў быць волатам на зямлі.

9Ён быў магутны паляўнічы перад абліччам ГОСПАДА. Таму кажуць: «Як Німрод, магутны паляўнічы перад абліччам ГОСПАДА».

10І пачаткам валадараньня яго былі Бабілон, Эрэх, Акад і Кальнэ ў зямлі Шынаар.

11З той зямлі выйшаў Ашур і пабудаваў Нініву, Рэхавот-Ір, Калях

12і Рэсэн, вялікі горад між Нінівай і Каляхам.

13А Міцраім нарадзіў Людыма, Анаміма, Легавіма, Нафтухіма,

14Патрусіма і Касьлюхіма, ад якіх паходзяць Філістынцы, і Кафторыма.

15А Ханаан нарадзіў Сідона, першароднага свайго, і Хета,

16Евусэя, Амарэя, Гіргашэя,

17Хівея, Аркея, Сінэя,

18Арвадэя, Цэмарэя і Хаматэя; а пасьля расьсеяліся плямёны Хананейскія.

19І была мяжа Хананейцаў ад Сідону ў накірунку Герару аж да Газы, а ў накірунку Садома і Гаморы, Адмы і Цэвоіма — аж да Ляшы.

20Гэта сыны Хама паводле плямёнаў сваіх, паводле моваў сваіх, у землях сваіх і ў народах сваіх.

21А Сэм, бацька ўсіх сыноў Эвэра, старэйшы брат Яфэта, нарадзіў [сыноў].

22Сыны Сэма: Элям, Ашур, Арпахшад, Люд і Арам.

23Сыны Арама: Уц, Хуль, Гетэр і Маш.

24А Арпахшад нарадзіў Шэляха, а Шэлях нарадзіў Эвэра.

25А ў Эвэра нарадзіліся два сыны: аднаго імя Пэлег, таму што ў дні ягоныя разьдзялілася зямля, а імя брата ягонага — Ёктан.

26Ёктан нарадзіў Альмадада, Шалефа, Хацармавэта, Яраха,

27Гадарама, Узаля, Дыклю,

28Аваля, Авімаэля, Шэву,

29Афіра, Хавіля і Ёвава. Гэтыя ўсе — сыны Ёктана.

30Месца іх пражываньня было ад Мэшы ў накірунку Сэфару на ўсход.

31Гэта сыны Сэма паводле плямёнаў сваіх, паводле моваў сваіх, у землях сваіх і ў народах сваіх.

32Гэта вось плямёны сыноў Ноя паводле радаводаў у народах сваіх. Ад іх распаўсюдзiліся народы на зямлі пасьля патопу.

крыніца: Біблія (пераклад А.Бокуна)

WEBREATH · 11:11

«He himself gives everyone life and breath and everything else» — Acts 17:25

Breath is one for all: everyone lives by it, whoever they are and whatever they believe. Every day at 11:11 local time people stop for sixty seconds, breathe, and thank GOD for the breath — each in their own words, each within themselves. In that minute we are One Breath.

WEBREATH — the Minute at 11:11, your own local time — we are One Breath