Хрысціянства
назад

ВЫХАД 35

1I сабраў Майсей усю грамаду сыноў Ізраіля, і сказаў: «Вось словы, якія загадаў ГОСПАД, каб выконваць іх.

2Шэсьць дзён будзеш рабіць работу, а ў сёмы дзень будзе ў вас сьвята, супачынак супачынку для ГОСПАДА; кожны, хто будзе рабіць у ім работу, памрэ.

3Не паліце агню ў-ва ўсіх сядзібах вашых у дзень супачынку».

4I сказаў Майсей усёй грамадзе сыноў Ізраіля: «Гэта слова, якое загадаў ГОСПАД, кажучы:

5“Зьбярыце ад сябе дар ГОСПАДУ. Кожны шляхетнага сэрца няхай прынясе дар ГОСПАДУ: золата, срэбра і медзь,

6і блакіт, і пурпур, і барвовы кармазын, і вісон, і казіную [поўсьць],

7і скуры бараноў, фарбаваныя на чырвона, і скуры тахаш, і дрэва акацыі,

8і алей для асьвятленьня, і пахошчы для алею памазаньня і для пахкага каджэньня,

9і камяні оніксу, і камяні для аздабленьня эфоду і нагрудніку.

10I ўсе з вас, хто мудры сэрцам, няхай прыйдуць і зробяць усё, што загадаў ГОСПАД:

11Сялібу і намёт для яе, і пакрыцьцё для яе, гачыкі для яе і дошкі для яе, насілы яе, слупы яе і падстаўкі яе,

12Каўчэг [Сьведчаньня] і насілы для яго, накрыўку і заслону, якая вісіць,

13стол і насілы для яго, і ўсё начыньне ягонае, і хлябы пакладныя,

14і сьвечнік для асьвятленьня з начыньнямі ягонымі, і лямпы для яго, і алей для асьвятленьня,

15і ахвярнік каджэньня, і насілы для яго, і алей памазаньня і пахкае кадзіла, і заслону на ўваходзе ў Сялібу,

16ахвярнік цэласпаленьня і крату мядзяную для яго, і насілы для яго, і ўсё начыньне ягонае, мыцельнік і падставу ягоную,

17заслоны панадворку, слупы ягоныя і падстаўкі іхнія, і заслону на ўваходзе ў панадворак,

18калкі Сялібы і калкі панадворку, і вяроўкі да іх,

19адзеньні службовыя для служэньня ў сьвятыні, і адзеньні сьвятыя для Аарона сьвятара, і адзеньні для сыноў ягоных для служэньня сьвятарскага”».

20I адыйшла ўся грамада сыноў Ізраіля ад аблічча Майсея.

21I прыходзіў кожны чалавек, якога прынукала да гэтага сэрца ягонае, і кожны, якога заахвочваў дух ягоны, і прыносілі дар ГОСПАДУ на вырабленьне Намёту Спатканьня, і на ўсё служэньне ў ім, і на адзеньні сьвятыя.

22I прыходзілі мужчыны і жанчыны, усе ахвотнага сэрца, і прыносілі кольцы і завушніцы, і пярсьцёнкі, і бранзалеты, і ўсялякія рэчы залатыя, і кожны, патрэсваючы, [складаў] золата для ГОСПАДА [як ахвяру] патрэсваньня.

23I кожны, у каго быў блакіт і пурпур, і барвовы кармазын, і вісон, і казіная поўсьць, і скуры бараноў, фарбаваныя на чырвона, і скуры тахаш, прыносіў іх.

24I кожны, хто ахвяроўваў дар срэбра і медзі, прыносіў гэты дар для ГОСПАДА. І кожны, у каго знайшлося дрэва акацыі, прыносіў [яго] на ўсялякую патрэбу служэньня.

25I ўсе жанчыны, мудрыя сэрцам, пралі рукамі сваімі і прыносілі пражу блакіту, пурпуру і барвовага кармазыну, і вісону.

26I ўсе жанчыны, якіх прынукала сэрца іхняе, пралі ў мудрасьці казіную [поўсьць].

27А начальнікі прыносілі камяні оніксу і камяні для аздабленьня эфоду і нагрудніку,

28і пахошчы, і алей для асьвятленьня, і алей памазаньня, і пахкае кадзіла.

29Кожны мужчына і жанчына з сыноў Ізраіля, якіх заахвочвала сэрца іхняе прынесьці на ўсялякую работу, якую ГОСПАД загадаў зрабіць рукою Майсея, прыносілі дабраахвотна для ГОСПАДА.

30I сказаў Майсей сынам Ізраіля: «Глядзіце, ГОСПАД паклікаў па іменьні Бэцалеэля, сына Урыя, сына Хура, з калена Юды,

31і напоўніў яго Духам Божым, мудрасьцю, разумнасьцю, веданьнем і [ўменьнем] да ўсялякай працы,

32і мастацкімі здольнасьцямі рабіць з золата, срэбра і медзі,

33і абрабляць камяні для асаджэньня іх, і абрабляць дрэва, і рабіць [з ім] усялякую мастацкую работу.

34I здольнасьць вучыць даў у сэрца яго і Агаліява, сына Ахісамаха, з калена Дана.

35І Ён напоўніў іх мудрасьцю сэрца, каб яны рабілі ўсякую працу разьбяра, і мастака, і вышывальніка на блакіце, пурпуры, барвовым кармазыне і вісоне, і ткача, які робіць усякую працу і мастацкі аздабляе [тканіну].

крыніца: Біблія (пераклад А.Бокуна)

WEBREATH · 11:11

«He himself gives everyone life and breath and everything else» — Acts 17:25

Breath is one for all: everyone lives by it, whoever they are and whatever they believe. Every day at 11:11 local time people stop for sixty seconds, breathe, and thank GOD for the breath — each in their own words, each within themselves. In that minute we are One Breath.

WEBREATH — the Minute at 11:11, your own local time — we are One Breath