Хрысціянства
назад

ВЫХАД 27

1I зробіш ахвярнік з дрэва акацыі, пяць локцяў у даўжыню і пяць локцяў у шырыню, чатырохкутні будзе ахвярнік, і тры локці ў вышыню.

2I зробіш рогі ягоныя на чатырох вуглах ягоных, з яго будуць выходзіць рогі ягоныя, і пакрыеш іх медзьдзю.

3I зробіш да яго гаршчкі для [высыпаньня] попелу з яго, і лапаткі ягоныя, і місы ягоныя, і відэльцы ягоныя, і кадзільніцы ягоныя. Усе начыньні зробіш з медзі.

4I зробіш да яго крату, плеценай работы, мядзяную, і зробіш на пляцёнцы чатыры колцы мядзяныя на чатырох вуглах яе.

5I паложыш яе зьнізу пад вобад ахвярніка так, каб пляцёнка была да паловы ахвярніка.

6I зробіш насілы для ахвярніка, насілы з дрэва акацыі, і пакрыеш іх медзьдзю.

7I ўкладзеш насілы ягоныя ў колцы, і будуць насілы па абодвух баках ахвярніка для нашэньня яго.

8Пустым унутры з дошак зробіш яго. Як паказана табе на гары, так няхай зробяць.

9І зробіш панадворак Сялібы. З паўднёвага боку, [што глядзіць] на поўдзень, заслоны для панадворку з кручанага вісону, даўжынёй у сто локцяў з аднаго боку.

10I слупоў да іх дваццаць, і падставак да іх дваццаць мядзяных; а кручкі на слупах і клямкі да іх — срэбныя.

11Таксама з паўночнага боку ўздоўж [будуць] заслоны ў сто [локцяў] даўжыні; і слупоў да іх дваццаць, і падставак да іх дваццаць мядзяных; а кручкі на слупах і клямкі да іх — срэбныя.

12А на шырыню панадворку з заходняга боку [будуць] заслоны ў пяцьдзясят локцяў; слупоў да іх дзесяць, і падставак да іх дзесяць.

13I шырыня панадворку з пярэдняга боку, [што глядзіць] на ўсход, — пяцьдзясят локцяў.

14Пятнаццаць локцяў — заслоны з [аднаго] краю; слупоў да іх тры, і падставак да іх тры.

15I з другога краю — заслоны ў пятнаццаць [локцяў]; слупоў да іх тры, і падставак да іх тры.

16А для брамы панадворку — заслона ў дваццаць локцяў з блакіту, пурпуру, барвовага кармазыну і кручанага вісону, гафтаванае работы; слупоў да яе чатыры, і падставак да іх чатыры.

17Усе слупы вакол панадворку злучаны срэбнымі клямкамі; кручкі ў іх — срэбныя, а падстаўкі да іх — мядзяныя.

18Даўжыня панадворку — сто локцяў, а шырыня — пяцьдзясят і пяцьдзясят [паўсюль], а вышыня — пяць локцяў; [заслоны —] з кручанага вісону, а падстаўкі [слупоў] — мядзяныя.

19Усе начыньні Сялібы для ўсялякага ўжываньня ў ёй і ўсе калкі ейныя, і ўсе калкі панадворку — мядзяныя.

20I ты загадаеш сынам Ізраіля, і возьмуць табе алей з аліўкаў, чысты, выціснуты, для асьвятленьня, каб лямпы гарэлі заўсёды.

21У Намёце Спатканьня навонкі ад заслоны, якая перад Сьведчаньнем, будуць запальваць іх Аарон і сыны ягоныя з вечара да раніцы перад абліччам ГОСПАДА. [Гэта] пастанова вечная для пакаленьняў іхніх ад сыноў Ізраіля.

крыніца: Біблія (пераклад А.Бокуна)

WEBREATH · 11:11

«He himself gives everyone life and breath and everything else» — Acts 17:25

Breath is one for all: everyone lives by it, whoever they are and whatever they believe. Every day at 11:11 local time people stop for sixty seconds, breathe, and thank GOD for the breath — each in their own words, each within themselves. In that minute we are One Breath.

WEBREATH — the Minute at 11:11, your own local time — we are One Breath