ВЫХАД 25
1І прамовіў ГОСПАД да Майсея, кажучы:
2«Прамоў да сыноў Ізраіля, і няхай яны зьбяруць для Мяне дары. Ад кожнага чалавека, у якога сэрца ягонае дабраахвотна [пажадае] даць, бярыце дар Мой.
3I вось дары, якія вы будзеце зьбіраць ад іх: золата, срэбра і медзь,
4і блакіт, і пурпур, і барвовы кармазын, і вісон, і казіную [поўсьць],
5і скуры бараноў, фарбаваныя на чырвона, і скуры тахаш, і дрэва акацыі,
6алей для асьвятленьня, пахошчы для алею памазаньня і для пахкага каджэньня,
7камяні оніксу і камяні для аздабленьня эфоду і нагрудніку.
8I няхай зробяць для Мяне сьвятыню, і Я буду жыць сярод іх.
9Усё, як Я пакажу табе, паводле ўзору сялібы і паводле ўзору ўсяго начыньня яе, так і зрабіце.
10I няхай зробяць каўчэг з дрэва акацыі; два з паловаю локці даўжыня яго, і паўтары локці шырыня яго, і паўтары локці вышыня яго.
11I пакрыеш яго шчырым золатам; знутры і звонку пакрыеш яго; і зробіш наверсе наўкола вянок залаты.
12I выльеш да яго чатыры колцы залатыя, і прыладзіш [іх] на чатырох кутах яго, два колцы на адным баку яго, і два колцы на другім баку яго.
13I зробіш насілы з дрэва акацыі, і пакрыеш іх золатам.
14I ўложыш насілы ў колцы па баках каўчэгу, каб на іх насіць каўчэг.
15У колцах каўчэгу маюць быць насілы, ня будуць іх вымаць адтуль.
16I ўложыш у каўчэг Сьведчаньне, якое Я дам табе.
17I зробіш накрыўку са шчырага золата, два локці з паловаю даўжыня яе, і паўтары локці шырыня яе.
18I зробіш двух херувімаў з золата, каванымі зробіш іх з абодвух бакоў накрыўкі.
19I зробіш аднаго херувіма на тым баку, і аднаго херувіма на гэтым баку; разам з накрыўкай зробіце херувімаў на абодвух баках яе.
20I будуць херувімы, распусьціўшы крылы ўгару, захінаць крыламі сваімі накрыўку, а абліччамі сваімі [будуць зьвернуты] адзін да аднаго; да накрыўкі будуць [зьвернутыя] абліччы херувімаў.
21I паложыш накрыўку на каўчэг зьверху, і ў каўчэг паложыш Сьведчаньне, якое Я дам табе.
22I Я буду сустракацца з табою там, і гаварыць з табою з-над накрыўкі, паміж двух херувімаў, якія над Каўчэгам Сьведчаньня, пра ўсё, што буду загадваць табе для сыноў Ізраіля.
23I зробіш стол з дрэва акацыі, два локці даўжыня яго, локаць шырыня яго, і паўтары локці вышыня яго.
24I пакрыеш яго шчырым золатам, і зробіш яму вянок залаты наўкола.
25I зробіш яму наўкола ліштву [шырынёю] ў далонь, і зробіш наўкола вянок залаты да ліштвы ягонай.
26I зробіш для яго чатыры колцы залатыя, і прыладзіш колцы да чатырох рагоў, якія пры чатырох ножках ягоных.
27Пры ліштвах маюць быць колцы, каб укладаць насілы і насіць стол.
28I зробіш насілы з дрэва акацыі, і пакрыеш іх золатам, і будуць насіць на іх стол.
29I зробіш да яго місы, і чашы, і збаны, і кубкі для складаньня ахвяраў вадкіх; са шчырага золата зробіш іх.
30I будзеш класьці на стол хлябы пакладныя перад абліччам Маім заўсёды.
31I зробіш сьвечнік з золата шчырага, каваным будзе зроблены сьвечнік; падстава яго, і сьцябло яго, чарачкі яго, яблыкі яго і кветкі яго маюць [выходзіць] з яго.
32I шэсьць сьцяблінаў маюць выходзіць з бакоў яго: тры сьцябліны сьвечніка з аднаго боку яго, і тры сьцябліны сьвечніка з другога боку яго.
33Тры чарачкі, [падобныя] да мігдалу, з яблыкам і кветкаю, на адной сьцябліне, і тры чарачкі, [падобныя] да мігдалу, на другой сьцябліне, з яблыкам і кветкаю. Гэтак на шасьці сьцяблінах, што выходзяць са сьвечніка.
34А на [камлі] сьвечніка маюць быць чатыры чарачкі, падобныя да мігдалу, з яблыкам і кветкаю.
35I яблык пад двума сьцяблінамі, [што выходзяць] з яго, і яблык пад двума сьцяблінамі, [што выходзяць] з яго, і яблык пад двума сьцяблінамі, [што выходзяць] з яго, на ўсіх шасьці сьцяблінах, што выходзяць са сьвечніка.
36Яблыкі іхнія і сьцябліны іхнія будуць [выходзіць] з яго; ён увесь суцэльна [мае быць] каваны са шчырага золата.
37I зробіш сем лямпаў для яго, і будуць прыладжаны лямпы ягоныя, і будуць сьвяціць на пярэдні бок яго.
38I абцужкі да яго, і папяльнічкі да яго [зробіш] са шчырага золата.
39З таленту золата шчырага няхай зробяць яго з усімі гэтымі прыладамі.
40I глядзі, і зрабі паводле ўзору іхняга, які Я паказаў табе на гары.
крыніца: Біблія (пераклад А.Бокуна)
WEBREATH · 11:11
«He himself gives everyone life and breath and everything else» — Acts 17:25
Breath is one for all: everyone lives by it, whoever they are and whatever they believe. Every day at 11:11 local time people stop for sixty seconds, breathe, and thank GOD for the breath — each in their own words, each within themselves. In that minute we are One Breath.
WEBREATH — the Minute at 11:11, your own local time — we are One Breath