Хрысціянства
назад

ВЫХАД 17

1I вырушыла ўся грамада сыноў Ізраіля з пустыні Сін у падарожжы свае, паводле [слова з] вуснаў ГОСПАДА, і сталі табарам у Рэфідыме, і не было вады, каб піць народу.

2I спрачаўся народ з Майсеем, і сказалі: «Дайце нам вады, і будзем піць». I сказаў ім Майсей: «Што вы спрачаецеся са мною? Што выпрабоўваеце ГОСПАДА?».

3I смагнуў там народ вады, і наракаў народ на Майсея, і сказаў: «Навошта ты вывеў нас з Эгіпту? Каб памерлі ад смагі я, і сыны мае, і статак мой?»

4I клікаў Майсей да ГОСПАДА, кажучы: «Што мне рабіць з народам гэтым? Яшчэ крыху, і яны ўкамянуюць мяне».

5I сказаў ГОСПАД Майсею: «Прайдзі перад абліччам народу, і вазьмі з сабою старшыняў Ізраіля, і кій твой, якім ты ўдарыў раку, возьмеш у руку тваю, і пойдзеш.

6Вось, Я стану перад абліччам тваім там на скале на Харэве, і ты ўдарыш у скалу, і выйдзе з яе вада, і будзе піць народ». I зрабіў так Майсей на вачах старшыняў Ізраіля.

7I назваў імя месца таго — Маса і Мэрыва, таму што сварыліся сыны Ізраіля і таму што яны выпрабоўвалі ГОСПАДА, кажучы: «Ці ёсьць ГОСПАД сярод нас, ці не?»

8I прыйшоў Амалек, і ваяваў з Ізраілем у Рэфідыме.

9I сказаў Майсей Егошуа: «Выбяры нам мужоў і ідзі, каб ваяваць з Амалекам. Заўтра я стану на вяршыні ўзгорку, і кій Божы [будзе] ў руцэ маёй».

10I зрабіў Егошуа так, як сказаў яму Майсей, каб ваяваць з Амалекам; а Майсей, Аарон і Хур узыйшлі на вяршыню ўзгорку.

11I было, што калі Майсей падымаў руку сваю, перамагаў Ізраіль; а калі апускаў руку сваю, перамагаў Амалек.

12І рукі Майсея сталіся цяжкімі; і ўзялі камень, і падлажылі пад яго; і ён сеў на ім. І Аарон і Хур падпіралі рукі ягоныя, адзін з аднаго, а другі — з другога боку. I рукі ягоныя былі ўзьнятыя аж да заходу сонца.

13I перамог Егошуа Амалека і народ ягоны лязом мяча.

14I сказаў ГОСПАД Майсею: «Запішы гэта на памятку ў кнігу, і ўлажы ў вушы Егошуа, што Я вынішчаючы, вынішчу памяць пра Амалека пад небам!».

15I пабудаваў Майсей ахвярнік, і назваў імя яго: “ГОСПАД — сьцяг мой”.

16І сказаў ён: «Бо рука на пасадзе ГОСПАДА, што вайна ў ГОСПАДА з Амалекам з пакаленьня ў пакаленьне».

крыніца: Біблія (пераклад А.Бокуна)

WEBREATH · 11:11

«He himself gives everyone life and breath and everything else» — Acts 17:25

Breath is one for all: everyone lives by it, whoever they are and whatever they believe. Every day at 11:11 local time people stop for sixty seconds, breathe, and thank GOD for the breath — each in their own words, each within themselves. In that minute we are One Breath.

WEBREATH — the Minute at 11:11, your own local time — we are One Breath