ЭФЭСЦАЎ 5
1Дык будзьце пераймальнікамі Бога, як дзеці ўлюбёныя,
2і хадзіце ў любові, як і Хрыстос палюбіў нас і выдаў Сябе за нас, як дар і ахвяру Богу, на водар салодкі.
3А распуста і ўсякая нячыстасьць або хцівасьць няхай і не называюцца ў вас, як і належыць сьвятым,
4ані агідныя і пустыя словы або жарты непрыстойныя, але лепш падзяка.
5Бо ведайце, што ніякі распусьнік, або нячысты, або хцівец, які зьяўляецца ідалапаклоньнікам, ня мае спадчыны ў Валадарстве Хрыста і Бога.
6Няхай ніхто не падманвае вас пустымі словамі, бо за гэта прыходзіць гнеў Божы на сыноў непакорнасьці.
7Дык ня будзьце супольнікамі іх.
8Вы былі некалі цемрай, а цяпер — сьвятло ў Госпадзе; хадзіце ж, як дзеці сьвятла,
9бо плод Духа ёсьць у-ва ўсякай добрасьці, і праведнасьці, і праўдзе.
10Выпрабоўвайце, што падабаецца Богу,
11і ня ўдзельнічайце ў бясплодных справах цемры, а лепш дакарайце.
12Бо пра тое, што робіцца імі патаемна, сорамна і гаварыць.
13Але ўсё, дакаранае сьвятлом, робіцца яўным, бо ўсё, што робіцца яўным, ёсьць сьвятло,
14таму сказана: «Устань, ты, які сьпіш, і ўваскрэсьні з мёртвых, і асьвеціць цябе Хрыстос».
15Дык глядзіце, хадзіце дакладна, не як бязглуздыя, але як мудрыя,
16выкупляючы час, бо дні злыя.
17Дзеля гэтага ня будзьце неразумнымі, але пазнавайце, якая ёсьць воля Госпада.
18І не ўпівайцеся віном, бо ў ім распуста, але напаўняйцеся Духам,
19гаворачы да сябе псальмамі, і гімнамі, і сьпевамі духоўнымі, сьпяваючы і граючы Госпаду ў сэрцах вашых,
20дзякуючы заўсёды і за ўсё Богу і Айцу ў імя Госпада нашага Ісуса Хрыста,
21падпарадкоўваючыся адзін аднаму ў страху Божым.
22Жанчыны, падпарадкоўвайцеся мужам сваім, як Госпаду,
23бо муж ёсьць галава жонкі, як і Хрыстос — галава Царквы, і Ён жа — Збаўца цела.
24Але як Царква падпарадкоўваецца Хрысту, гэтак і жонкі сваім мужам у-ва ўсім.
25Мужы, любіце жонак сваіх, як і Хрыстос палюбіў Царкву і выдаў Сябе за яе,
26каб асьвяціць яе, ачысьціўшы абмыцьцём водным у слове,
27каб паставіць яе Сабе слаўнаю Царквою, бяз плямы, ці заганы, ці чаго падобнага, але каб яна была сьвятая і беззаганная.
28Гэтак павінны мужы любіць сваіх жонак, як целы свае: хто любіць жонку сваю, самога сябе любіць.
29Бо ніхто ніколі ня меў нянавісьці да цела свайго, але жывіць і грэе яго, як і Госпад Царкву.
30Бо мы — члены цела Яго, ад цела Яго і ад костак Яго.
31Дзеля гэтага пакіне чалавек бацьку свайго і маці, і прылепіцца да жонкі сваёй, і будуць двое адным целам.
32Таямніца гэтая вялікая; а я кажу пра Хрыста і Царкву.
33Зрэшты, і вы, кожны па сабе, няхай любіць жонку сваю як сябе; а жонка няхай баіцца мужа.
крыніца: Біблія (пераклад А.Бокуна)
WEBREATH · 11:11
«He himself gives everyone life and breath and everything else» — Acts 17:25
Breath is one for all: everyone lives by it, whoever they are and whatever they believe. Every day at 11:11 local time people stop for sixty seconds, breathe, and thank GOD for the breath — each in their own words, each within themselves. In that minute we are One Breath.
WEBREATH — the Minute at 11:11, your own local time — we are One Breath