ЭКЛЕЗІЯСТ 8
1Хто як мудрэц, і хто ведае значэньне рэчаў? Мудрасьць чалавека прасьвятляе аблічча ягонае, і суровасьць аблічча ягонага зьмяняецца.
2Я [раю]: [Словы] вуснаў валадара захоўвай дзеля словаў прысягі перад Богам.
3Не сьпяшайся зыходзіць ад аблічча ягонага, не стой пры словах ліхіх, бо ўсё, што захоча, ён зробіць.
4Дзе слова валадара, там улада, і хто скажа яму: “Што ты робіш?”
5Хто захоўвае прыказаньне, не дазнае ніякага ліха. А сэрца мудрага спазнае і час, і суд,
6бо для кожнай рэчы ёсьць час і суд, а вялікае ліха чалавеку з-за таго,
7што ня ведае ён, што будзе, і як гэта будзе, хто паведаміць яму?
8Няма чалавека, які мае ўладу над ветрам, каб утрымаць вецер, і няма ўладара над днём сьмерці, і няма звальненьня ў гэтай вайне, і не ўратуе беззаконьне таго, хто мае яго.
9Усё гэта я бачыў, і прыкладаў сэрца маё да ўсіх справаў, якія робяцца пад сонцам, [бачыў] час, калі чалавек мае ўладу над чалавекам на гора яму.
10Таксама бачыў я злачынцаў пахаваных, і прыходзілі [да іх], і адыходзілі ад месца сьвятога, і забываліся ў горадзе, што яны так рабілі. І гэта таксама марнасьць.
11Бо не адразу выносіцца прысуд супраць ліхіх учынкаў. Дзеля гэтага сэрца сыноў чалавечых напоўнена імі, каб чыніць зло.
12Хоць грэшнік сто разоў чыніць зло, але доўга жыве. Але я ведаю таксама, што будзе добра тым, якія баяцца Бога, якія баяцца аблічча Ягонага.
13І ня будзе добра бязбожніку, і не падоўжыць ён дзён сваіх, падобны да ценю той, хто ня мае страху перад абліччам Божым.
14Ёсьць такая марнасьць, якая робіцца на зямлі, што ёсьць праведнікі, з якімі здараецца тое, на што заслугоўваюць учынкі бязбожнікаў, і ёсьць бязбожнікі, з якімі здараецца тое, на што заслугоўваюць учынкі праведнікаў. І я сказаў, што гэта таксама марнасьць.
15І пахваліў я радасьць, бо няма нічога чалавеку лепшага пад сонцам, як есьці і піць, і весяліцца, і гэта няхай будзе з ім у цяжкай працы ягонай у дні жыцьця ягонага, якія даў яму Бог пад сонцам.
16Калі прыклаў я сэрца маё, каб спазнаць мудрасьць і ўбачыць заняткі, якімі займаюцца на зямлі, бо дзень і ноч ня бачыць [чалавек] сну для вачэй сваіх,
17тады ўбачыў я ўсе справы Божыя, што чалавек ня можа зразумець справы, якія робяцца пад сонцам; і колькі б чалавек ні намагаўся шукаць гэта, нічога ня знойдзе; і хаця б мудры сказаў, што ведае, ён ня можа знайсьці.
крыніца: Біблія (пераклад А.Бокуна)
WEBREATH · 11:11
«He himself gives everyone life and breath and everything else» — Acts 17:25
Breath is one for all: everyone lives by it, whoever they are and whatever they believe. Every day at 11:11 local time people stop for sixty seconds, breathe, and thank GOD for the breath — each in their own words, each within themselves. In that minute we are One Breath.
WEBREATH — the Minute at 11:11, your own local time — we are One Breath