Хрысціянства
назад

ЭКЛЕЗІЯСТ 3

1Для ўсяго ёсьць свой тэрмін, і час для кожнай рэчы пад небам;

2Час нараджацца і час паміраць, час садзіць і час вырываць тое, што пасаджана.

3Час забіваць і час лекаваць, час разбураць і час будаваць.

4Час плакаць і час сьмяяцца, час галасіць і час танчыць.

5Час кідаць камяні і час зьбі­раць камяні, час абдымаць і час пазьбягаць абдымкаў.

6Час шукаць і час губляць, час захоўваць і час пакідаць.

7Час разьдзіраць і час сшы­ваць, час маўчаць і час гаварыць.

8Час любіць і час ненаві­дзець, час вайны і час міру.

9Што за карысьць мае з працы сваёй той, хто працуе?

10І я ўбачыў занятак, які даў Бог сынам чалавечым, каб яны займаліся ім.

11Усё Ён зрабіў прыгожым у свой час; і даў ім вечнасьць у сэрца, аднак чалавек не спасьцігне справаў, якія робіць Бог, ад пачатку аж да канца.

12І даведаўся я, што няма для іх нічога лепшага, як весяліцца і рабіць добрае ў жыцьці сваім.

13І тое, што кожны чалавек есьць і п’е, і бачыць добрае з усёй цяжкай працы сваёй, — гэта дар Божы.

14І даведаўся я, што ўсё, што робіць Бог, трывае на вякі; нельга да таго дадаць і нельга ад таго адняць, і Бог робіць так, каб баяліся аблічча Яго.

15Тое, што было, цяпер ёсьць, і тое, што мае быць, ужо было, і Бог знаходзіць тое, што прамінула.

16І яшчэ бачыў я пад сонцам: месца суду, а там беззаконьне, месца праведнасьці, а там няправасьць.

17Сказаў я ў сэрцы маім: “Праведніка і бязбожніка будзе судзіць Бог, бо там ёсьць час на кожную рэч і на кожную справу”.

18Сказаў я ў сэрцы маім пра сыноў чалавечых, што Бог ачышчае іх і паказвае, што яны самі па сабе — як тая жывёла.

19Бо доля сыноў чалавечых і доля жывёлы — аднолькавая доля; як тыя паміраюць, так і гэтыя паміраюць, і дух [жыцьця] аднолькавы для ўсіх, і няма ў чалавека перавагі над жывёлаю, бо ўсё — марнасьць.

20Усё ідзе ў адно месца, усё з пылу паўстала, і ўсё ў пыл вяртаецца.

21Хто ведае, ці дух сыноў чалавечых узыходзіць угору, ці дух жывёлы зыходзіць уніз, у зямлю?

22І ўбачыў я, што нічога няма лепшага для чалавека, як радавацца са справаў сваіх, бо гэта доля ягоная. Бо хто прывядзе яго паглядзець на тое, што будзе пасьля яго?

крыніца: Біблія (пераклад А.Бокуна)

WEBREATH · 11:11

«He himself gives everyone life and breath and everything else» — Acts 17:25

Breath is one for all: everyone lives by it, whoever they are and whatever they believe. Every day at 11:11 local time people stop for sixty seconds, breathe, and thank GOD for the breath — each in their own words, each within themselves. In that minute we are One Breath.

WEBREATH — the Minute at 11:11, your own local time — we are One Breath