Хрысціянства
назад

ЭКЛЕЗІЯСТ 12

1І памятай пра Творцу твайго ў дні юнацтва твайго, пакуль ня прыйдуць дні ліхія, і пакуль не сустрэ­нуць цябе гады, пра якія скажаш: “Не падабаюцца мне яны”,

2пакуль не зацемрыцца сонца, і сьвятло, і месяц, і зоркі, пакуль ня вернуцца пасьля дажджу хмары,

3у дні, калі будуць дрыжэць вартаўнікі дому і хістацца мужы моцныя, і кінуць малоць млынары, бо іх будзе мала, і пацямнеюць тыя, што глядзяць праз вокны,

4і будуць замкнутыя дзьверы на вуліцу, і сціхне голас жорнаў, і будуць ускокваць на голас птушкі, і змоўкнуць усе дочкі сьпеваў,

5і будуць баяцца вышыняў, і жахацца на дарозе; і заквітнее дрэва мігдалёвае, і пацяжэе саранча, і асыпецца капэрс, бо пойдзе чалавек у дом вечнасьці сваёй, і будуць хадзіць вакол яго па вуліцы плачкі,

6пакуль не парвецца срэбны ланцужок, і не раструшчыцца залатая чаша, і не паб’ецца збан пры крыніцы, і ня зломіцца калаўрот над студняю,

7і вернецца парахно ў зямлю, чым яно і было, а дух вернецца да Бога, Які даў яго.

8Марнасьць марнасьцяў, сказаў Эклезіяст, усё — марнасьць.

9Акрамя таго, што Эклезіяст быў мудры, ён вучыў таксама людзей ведам, і прыслухоўваўся, і дасьледаваў, і склаў шмат прыповесьцяў.

10Імкнуўся Эклезіяст знайсьці прыгожыя словы, і запісаць шчыра словы праўды.

11Словы мудрых — як джалы, і як цьвікі моцна ўбітыя — тыя, што сабралі іх; яны дадзены адзіным Пастырам.

12А што звыш гэтага, сыне мой, таго сьцеражыся: складаньню шматлікіх кнігаў няма канца, і доўгае вучэньне — стома для цела.

13Сутнасьць усяго слова, што было пачута: бойся Бога і захоўвай прыказаньні Ягоныя, бо ў гэтым — усё для чалавека!

14Бо ўсе ўчынкі Бог прывядзе на суд, і ўсё схаванае, і добрае, і ліхое.

крыніца: Біблія (пераклад А.Бокуна)

WEBREATH · 11:11

«He himself gives everyone life and breath and everything else» — Acts 17:25

Breath is one for all: everyone lives by it, whoever they are and whatever they believe. Every day at 11:11 local time people stop for sixty seconds, breathe, and thank GOD for the breath — each in their own words, each within themselves. In that minute we are One Breath.

WEBREATH — the Minute at 11:11, your own local time — we are One Breath