ДАНІІЛ 12
1І ў той час паўстане Міхаэль, князь вялікі, які стаіць пры сынах народу твайго; і будзе час нядолі, якога не было ад таго [часу], як існуе народ, аж да гэтага часу; і ў гэты час уцячэ [ад загубы] народ твой, кожны, хто будзе знойдзены запісаным у кнізе.
2І шмат тых, якія сьпяць у пыле зямлі, абудзяцца, адны — да жыцьця вечнага, а іншыя — на ганьбу, на грэбаваньне вечнае.
3І разумныя будуць зьзяць як сьвяцілы на прасьцягу [неба], і тыя, якія прывялі да праведнасьці шматлікіх — як зоркі, на вякі вечныя.
4А ты, Данііле, замкні словы гэтыя і запячатай кнігу аж да часу канца. Шмат хто будзе кружляць [па ёй], і памножыцца веданьне».
5І паглядзеў я, Данііл, і вось, іншыя два [мужы] стаяць, адзін — на гэтым беразе ракі, а другі — на тым беразе ракі.
6І я сказаў мужу, апранутаму ў ільняныя [шаты], які [быў] над водамі ракі: «Калі [будзе] канец гэтым цудоўным [рэчам]?»
7І я пачуў мужа, апранутага ў ільняныя [шаты], які [быў] над водамі ракі. І ён падняў правіцу сваю і лявіцу сваю да неба, і прысягнуў на Таго, Які жыве вечна, што [міне] час вызначаны, часы і палова [вызначанага часу], і калі скончыцца разьбіваньне [сілы] рукі народу сьвятога, тады зьдзейсьніцца ўсё гэта.
8І я пачуў, але не зразумеў, і я сказаў: «Пане мой! Які канец гэтага [ўсяго]?»
9І ён сказаў: «Ідзі, Данііле, бо замкнёныя і запячатаныя словы гэтыя аж да часу канца.
10Будуць ачышчаныя і выбеленыя, і выспрабаваныя шматлікія, і бязбожнікі будуць рабіць бязбожна, і не зразумее гэтага ніхто з бязбожнікаў, а разумныя зразумеюць.
11І ад часу, калі будзе спынена заўсёдная ахвяра і пастаўленая агіда спусташэньня, [міне] тысяча дзьвесьце дзевяноста дзён.
12Шчасьлівы той, хто чакае і дасягне тысяча трыццаці пяці дзён.
13А ты ідзі да канца, і супачынеш, і паўстанеш для [атрыманьня] часткі сваёй у канцы дзён».
крыніца: Біблія (пераклад А.Бокуна)
WEBREATH · 11:11
«He himself gives everyone life and breath and everything else» — Acts 17:25
Breath is one for all: everyone lives by it, whoever they are and whatever they believe. Every day at 11:11 local time people stop for sixty seconds, breathe, and thank GOD for the breath — each in their own words, each within themselves. In that minute we are One Breath.
WEBREATH — the Minute at 11:11, your own local time — we are One Breath