Хрысціянства
назад

3 ЯНА 1

1Староста — улюбёнаму Гаю, якога я люблю ў праўдзе.

2Улюбёны! Малюся, каб ты быў здаровы і пасьпяховы ў-ва ўсім, як пасьпяховая душа твая.

3Бо я вельмі ўзрадаваўся, калі прыйшлі браты і засьведчылі пра тваю праўду, як ты ходзіш у праўдзе.

4Для мяне няма большай радасьці, як чуць, што дзеці мае ходзяць у праўдзе.

5Улюбёны! Ты робіш вернае ў тым, што робіш для братоў і для чужынцаў,

6якія засьведчылі перад царквою пра тваю любоў. Ты добра зробіш, правёўшы іх, як належыцца перад Богам,

7бо яны дзеля імя Ягонага пайшлі, нічога ня ўзяўшы ад паганаў.

8А мы павінны прыймаць гэтакіх, каб стацца супрацоўнікамі праўдзе.

9Я пісаў царкве, але Дыятрэф, які любіць у іх быць першым, не прызнае нас.

10Дзеля гэтага, калі я прыйду, нагадаю пра ўчынкі ягоныя, якія ён робіць, абмаўляючы нас злымі словамі; і не задавольваючыся гэтым, і сам не прызнае братоў, і тым, якія хочуць, забараняе, і выганяе з царквы.

11Улюбёны! Не пераймай ліхое, але добрае. Хто робіць дабро, той ад Бога; а хто робіць ліхое, ня бачыў Бога.

12Пра Дэмэтрыя засьведчана ўсімі і самой праўдаю, і мы сьведчым, і вы ведаеце, што сьведчаньне нашае праўдзівае.

13Шмат меў я пісаць, але не хачу пісаць табе атрамантам і трысьцінай,

14а спадзяюся неўзабаве пабачыць цябе і гаварыць вуснамі ў вусны.

15Супакой табе! Вітаюць цябе сябры; прывітай сяброў паіменна.

крыніца: Біблія (пераклад А.Бокуна)

WEBREATH · 11:11

«He himself gives everyone life and breath and everything else» — Acts 17:25

Breath is one for all: everyone lives by it, whoever they are and whatever they believe. Every day at 11:11 local time people stop for sixty seconds, breathe, and thank GOD for the breath — each in their own words, each within themselves. In that minute we are One Breath.

WEBREATH — the Minute at 11:11, your own local time — we are One Breath