2 ТЭСАЛОНЦАЎ 3
1Нарэшце, маліцеся за нас, браты, каб слова Госпада пашыралася і выслаўлялася, як і ў вас,
2і каб мы былі выбаўленыя ад нягодных і злых людзей, бо не ў-ва ўсіх вера.
3Але верны Госпад, Які ўмацуе вас і захавае ад злога.
4Мы пэўныя адносна вас у Госпадзе, што вы выконваеце і будзеце выконваць тое, што мы загадваем вам.
5Няхай Сам Госпад накіруе сэрцы вашыя да любові Божае і цярплівасьці Хрыстовай.
6Загадваем вам, браты, у імя Госпада нашага Ісуса Хрыста, каб цураліся ўсякага брата, які ходзіць свавольна і не паводле традыцыі, прынятай ад нас,
7бо вы самі ведаеце, як трэба насьлядаваць нас, бо мы не сваволілі між вамі,
8таксама дарма ні ў каго хлеба ня елі, але ў працы і стоме рабілі ўначы і ўдзень, каб не абцяжарыць каго з вас,
9не таму, што ня маем улады, але каб сябе саміх даць вам за прыклад дзеля перайманьня нас.
10Бо калі мы былі ў вас, дык загадалі вам: калі хто ня хоча працаваць, той няхай і ня есьць.
11Але чуем, што некаторыя ў вас ходзяць свавольна, нічога ня робяць, але мітусяцца.
12Гэтакім загадваем і молім у Госпадзе нашым Ісусе Хрысьце, каб яны, працуючы моўчкі, елі свой хлеб.
13А вы, браты, не журыцеся, робячы дабро.
14Калі ж хто не паслухаецца слова нашага праз гэтае пасланьне, таго мейце на прыкмеце і ня мейце справы з ім, каб быў асаромлены;
15але не лічыце яго за ворага, але настаўляйце, як брата.
16Сам жа Госпад супакою няхай дасьць вам супакой заўсёды і ў-ва ўсім. Госпад з усімі вамі.
17Прывітаньне маёю рукою, Паўлаваю, што ёсьць знак у-ва ўсякім пасланьні; пішу я гэтак:
18ласка Госпада нашага Ісуса Хрыста з усімі вамі. Амэн.
крыніца: Біблія (пераклад А.Бокуна)
WEBREATH · 11:11
«He himself gives everyone life and breath and everything else» — Acts 17:25
Breath is one for all: everyone lives by it, whoever they are and whatever they believe. Every day at 11:11 local time people stop for sixty seconds, breathe, and thank GOD for the breath — each in their own words, each within themselves. In that minute we are One Breath.
WEBREATH — the Minute at 11:11, your own local time — we are One Breath