2 ВАЛАДАРОЎ 24
1У дні ягоныя прыйшоў Навухаданосар, валадар Бабілону, і Егаякім стаўся слугой ягоным на тры гады, а пасьля збунтаваўся супраць яго.
2І ГОСПАД паслаў супраць яго дружыны Халдэйцаў, і дружыны Сірыйцаў, і дружыны Мааўлянаў, і дружыны сыноў Амона, і паслаў іх супраць Юды, каб зьнішчыць яго паводле слова ГОСПАДА, якое Ён прамовіў праз слугаў Сваіх, прарокаў.
3І гэта сталася праз [слова] з вуснаў ГОСПАДА супраць Юды, каб адкінуць яго ад аблічча Свайго за грахі Манасы, якія ён рабіў,
4і таксама за кроў нявінную, якую ён праліў і напоўніў Ерусалім крывёю нявіннай. І не хацеў ГОСПАД прабачыць.
5А іншыя дзеяньні Егаякіма і ўсё, што ён рабіў, запісаныя ў Кнізе летапісаў валадароў Юды.
6І супачыў Егаякім з бацькамі сваімі, а замест яго стаў валадаром Егаяхін, сын ягоны.
7І валадар Эгіпецкі не выходзіў ужо з зямлі сваёй, бо валадар Бабілону заваяваў усё ад ручая Эгіпецкага аж да ракі Эўфрат, усё, што належала да валадара Эгіпту.
8Егаяхін меў васямнаццаць гадоў, калі стаў валадаром, і валадарыў ён у Ерусаліме тры месяцы. Імя маці ягонай — Нэхушта, дачка Эльнатана з Ерусаліму.
9І рабіў ён ліхоту ў вачах ГОСПАДА, усё, як рабіў бацька ягоны.
10У той час слугі Навухаданосара, валадара Бабілону, выйшлі супраць Ерусаліму і абляглі горад.
11І прыйшоў Навухаданосар, валадар Бабілону, да гораду, а слугі ягоныя аблягалі яго.
12І выйшаў Егаяхін, валадар Юды, разам з маці сваёй, і слугамі сваімі, князямі сваімі і эўнухамі сваімі да валадара Бабілону. І валадар Бабілону ўзяў яго ў восьмым годзе валадараньня свайго.
13І забраў ён таксама ўсе скарбы Дому ГОСПАДА і скарбы дому валадара, і паламаў усе залатыя рэчы, якія зрабіў Салямон, валадар Ізраіля, у Сьвятыні ГОСПАДА, паводле таго, што прамовіў ГОСПАД.
14І перасяліў ён у няволю ўвесь Ерусалім, усіх князёў, усіх ваяроў мужных, дзесяць тысячаў палонных, і ўсіх кавалёў і цесьляроў. І не засталося нікога, толькі галота людзей зямлі.
15І перасяліў ён таксама Егаяхіна ў Бабілон, і маці валадара, і жонак валадара, і эўнухаў ягоных, і магнатаў зямлі забраў у няволю з Ерусаліму ў Бабілон.
16І ўсіх ваяроў сем тысячаў, і кавалёў, і цесьляроў тысячу, і ўсіх волатаў, здатных да вайны, вывеў валадар Бабілону ў няволю, у Бабілон.
17І валадар Бабілонскі паставіў валадаром дзядзьку [Егаяхіна] Матанію, і зьмяніў імя ягонае на Сэдэкію.
18Сэдэкія меў дваццаць адзін год, калі стаў валадаром, і ён валадарыў у Ерусаліме адзінаццаць гадоў. Імя маці ягонай — Хамуталь, дачка Ярэміі з Лібны.
19І рабіў ён ліхоту ў вачах ГОСПАДА, усё, як рабіў Егаяхін.
20І сталася гэта з прычыны гневу ГОСПАДА на Ерусалім і Юду, і Ён адкінуў іх ад аблічча Свайго. І Сэдэкія збунтаваўся супраць валадара Бабілонскага.
крыніца: Біблія (пераклад А.Бокуна)
WEBREATH · 11:11
«He himself gives everyone life and breath and everything else» — Acts 17:25
Breath is one for all: everyone lives by it, whoever they are and whatever they believe. Every day at 11:11 local time people stop for sixty seconds, breathe, and thank GOD for the breath — each in their own words, each within themselves. In that minute we are One Breath.
WEBREATH — the Minute at 11:11, your own local time — we are One Breath