Хрысціянства
назад

2 ВАЛАДАРОЎ 1

1І збунтаваўся Мааў супраць Ізраіля пасьля сьмерці Ахава.

2А Ахазія выпаў праз краты з верхняга пакою свайго, які ў Самарыі, і захварэў. І паслаў ён пасланцоў, і сказаў ім: «Ідзі­це, спытайце Баал-Зэбуба, бога Экрону, ці ачуняю я з гэтай хваробы маёй?»

3І анёл ГОСПАДА прамовіў да Ільлі з Тэшбы: «Устань, і выйдзі насустрач пасланцам валадара Самарыі, і прамоў да іх: “Ці ж няма Бога ў Ізраіля, што вы ідзіцё пытацца ў Баал-Зэбуба, бога Экрону?

4Дзеля гэтага так кажа ГОС­ПАД: "З ложку, на які ты лёг, ня зыйдзеш з яго, але сьмерцю памрэш"”». І Ільля пайшоў.

5І вярнуліся пасланцы да [Ахазіі], і ён сказаў ім: «Чаму вы вярнуліся?»

6А яны сказалі яму: «Нейкі чалавек выйшаў насустрач нам і сказаў нам: “Ідзіце, і вярніцеся да валадара, які паслаў вас, і прамоўце да яго: "Гэта кажа ГОСПАД. Ці няма Бога ў Ізраіля, што ты пасылаеш пытацца ў Баал-Зэбуба, бога Экрону? Дзеля гэтага з ложку, на які ты лёг, ня зыйдзеш з яго, але сьмерцю памрэш"”».

7І ён сказаў ім: «Як выглядаў той чалавек, які выйшаў вам насустрач і прамовіў да вас словы гэтыя?»

8Яны сказалі яму: «Гэта чалавек касматы і падперазаны пасам скураным вакол сьцёг­наў сваіх». І ён сказаў: «Гэта Ільля з Тэшбы».

9І паслаў Ахазія да яго пяцідзясятніка разам з пяцідзесяцьцю ягонымі. І прыйшоў ён да [Ільлі], які быў на вяршыні гары, і прамовіў да яго: «Чалавек Божы! Валадар гаворыць табе, каб ты зыйшоў!»

10І адказаў Ільля, і сказаў пяцідзясятніку: «Калі я — чалавек Божы, няхай зыйдзе агонь з неба і спаліць цябе і пяцядзясят [чалавек] тваіх!» І зыйшоў агонь з неба, і спаліў яго і пяцьдзясят [чалавек] ягоных.

11І паслаў валадар да яго іншага пяцідзясятніка разам з пяцідзесяцьцю ягонымі. І ён адказаў, і сказаў яму: «Чалавек Божы! Гэта кажа валадар: “Хутка зыйдзі!”»

12І адказаў Ільля, і сказаў ім: «Калі я — чалавек Божы, няхай зыйдзе агонь з неба і спа­ліць цябе і пяцьдзясят [чалавек] тваіх». І зыйшоў агонь Божы з неба, і спаліў яго і пяцьдзясят [чалавек] ягоных.

13І паслаў валадар трэцяга пяцідзясятніка разам з пяцідзесяцьцю ягонымі, і ён пайшоў. І прыйшоў трэці пяцідзясятнік, і ўпаў на калені свае перад Ільлёю, і прасіў яго, і сказаў яму: «Чалавек Божы! Няхай душа мая і душа гэтых слугаў тваіх, гэтых пяцідзесяці, будуць каштоўныя ў вачах тваіх!

14Вось, агонь зыйшоў з неба, і спаліў абодвух папярэдніх пяцідзясятнікаў разам з пяцідзесяцьцю іхнімі. Але цяпер няхай будзе каштоўная душа мая ў вачах тваіх».

15І анёл ГОСПАДА прамовіў да Ільлі: «Зыйдзі з ім, ня бойся яго». І [Ільля] ўстаў, і пайшоў з ім да валадара,

16і прамовіў да яго: «Гэта кажа ГОСПАД: “За тое, што ты паслаў пасланцоў пытацца ў Баал-Зэбуба, бога Экрону, нібыта няма Бога ў Ізраіля, каб пытацца пра слова Ягонае, з ложку, на якім ляжыш, ня зыйдзеш з яго, але сьмерцю памрэш”».

17І памёр [валадар] паводле слова ГОСПАДА, якое прамовіў Ільля. А замест яго заваладарыў Ярам у другім годзе Егарама, сына Язафата, валадара Юды, бо [Ахазія] ня меў сына.

18Іншыя дзеяньні Ахазіі, якія ён зрабіў, запісаныя ў Кнізе летапісаў валадароў Ізраіля.

крыніца: Біблія (пераклад А.Бокуна)

WEBREATH · 11:11

«He himself gives everyone life and breath and everything else» — Acts 17:25

Breath is one for all: everyone lives by it, whoever they are and whatever they believe. Every day at 11:11 local time people stop for sixty seconds, breathe, and thank GOD for the breath — each in their own words, each within themselves. In that minute we are One Breath.

WEBREATH — the Minute at 11:11, your own local time — we are One Breath