2 КАРЫНЬЦЯНАЎ 9
1Бо для мяне лішне пісаць да вас адносна служэньня для сьвятых,
2бо я ведаю вашую ахвоту, якой хвалюся вамі перад Македонцамі, што Ахая прыгатаваная з мінулага году; і руплівасьць вашая заахвоціла многіх.
3Братоў жа я паслаў, каб нашая пахвала адносна вас не прынізілася ў гэтым, але каб вы, як я казаў, былі прыгатаваныя,
4каб, калі прыйдуць са мною Македонцы і знойдуць вас непрыгатаванымі, мы не асароміліся, каб не сказаць “вы”, пахваліўшыся з гэткаю пэўнасьцю.
5Дык я палічыў патрэбным папрасіць братоў, каб яны наперад пайшлі да вас і загадзя паклапаціліся, каб абяцанае раней дабраславеньне вашае было падрыхтаванае так, як дабраславеньне, а не як з прымусу.
6Вось жа: хто сее скупа, той скупа і пажне; а хто сее з дабраславеньнем, той з дабраславеньнем і пажне.
7Кожны [няхай робіць] паводле вызначэньня сэрца, не са смуткам або з патрэбы, бо Бог любіць таго, хто з добрай ахвотай дае.
8А Бог магутны памножыць у вас усякую ласку, каб, заўсёды і ў-ва ўсім маючы ўсялякую задаволенасьць, вы былі багатыя на ўсякую добрую справу,
9як напісана: «Раскідаў, раздаў бедным; праведнасьць ягоная застаецца на вякі».
10А Той, Хто дае насеньне сейбіту, дасьць і хлеб дзеля ежы, і памножыць насеньне вашае, і вырасьціць плады праведнасьці вашае,
11каб у-ва ўсім вы ўзбагаціліся ў-ва ўсякай шчырасьці, якая праз нас робіць падзяку Богу.
12Бо справаваньне служэньня гэтага ня толькі дапаўняе нястачы сьвятых, але і багатае падзякамі да Бога ад многіх,
13якія, выпрабаваўшы служэньне гэтае, славяць Бога за падпарадкаванасьць вызнаванаму вамі Эвангельлю Хрыстоваму і за шчырую супольнасьць з імі і з усімі
14і моляцца за вас, жадаючы [быць] з вамі дзеля бязьмернай ласкі Божае ў вас.
15Падзяка Богу за невымоўны дар Ягоны.
крыніца: Біблія (пераклад А.Бокуна)
WEBREATH · 11:11
«He himself gives everyone life and breath and everything else» — Acts 17:25
Breath is one for all: everyone lives by it, whoever they are and whatever they believe. Every day at 11:11 local time people stop for sixty seconds, breathe, and thank GOD for the breath — each in their own words, each within themselves. In that minute we are One Breath.
WEBREATH — the Minute at 11:11, your own local time — we are One Breath