Хрысціянства
назад

2 КАРЫНЬЦЯНАЎ 8

1Паведамляем вам, браты, пра ласку Божую, якая дадзеная цэрквам Македоніі,

2бо ў вялікім выпрабаваньні прыгнётам у іх багата радасьці, і ў глыбокай убогасьці іхняй памнажаецца багацьце іхняй шчырасьці,

3бо яны маюць добрую ахвоту па сілах і звыш сілы, я сьведчу гэта.

4Са шматлікімі просьбамі яны прасілі нас прыняць ласку і супольнасьць служэньня для сьвятых;

5ды ня толькі, як мы спадзяваліся, але яны аддалі сябе спачатку Госпаду, і нам паводле волі Божай.

6Дзеля гэтага мы прасілі Ціта, каб ён, як пачаў, так і зьдзейсьніў у вас і гэтую ласку.

7А як вы багатыя ўсім: вераю, і словам, і веданьнем, і ўсякай дбайнасьцю, і любоўю вашаю да нас, дык і ў гэтай ласцы мейце шчодра.

8Кажу гэта не як загад, але дбайнасьцю іншых выпрабоўваю шчырасьць і вашай любові.

9Бо вы ведаеце ласку Госпада нашага Ісуса Хрыста, што Ён, быўшы багатым, зьбяднеў дзеля вас, каб вы Яго ўбоствам узбагаціліся.

10І я даю ў гэтым параду, бо гэта карысна вам, якія ня толькі рабіць, але і хацець пачалі з леташняга году.

11А цяпер зьдзейсьніце справу, каб, як з ахвотаю хацелі, гэтак і зьдзейсьнілі паводле магчымасьці.

12Бо, калі была раней ахвота, яна адпаведная паводле таго, як хто мае, а не паводле таго, як ня мае.

13Бо не на тое, каб другім была палёгка, а вам прыгнёт, але каб была роўнасьць.

14У цяперашні час ваш лішак дзеля іх нястачы, каб і іхні лішак стаўся дзеля вашае нястачы, каб была роўнасьць,

15як напісана: «Хто [сабраў] шмат, ня меў лішку; і хто мала, ня меў нястачы».

16Дзякуй Богу, Які даў у сэрцы Ціта гэткую дбайнасьць адносна вас,

17бо ён і просьбу прыняў, і з вялікай дбайнасьцю сваёй ахвотай пайшоў да вас.

18А з ім паслалі мы брата, якога хваляць за Эвангельле ў-ва ўсіх цэрквах.

19І ня толькі гэта, але ён і рукапакладзены ад цэркваў спадарожнік наш з тою ласкаю, якою мы служым на славу Самога Госпада і паводле вашае ахвоты,

20высьцерагаючыся, каб ня ганіў нас хто за гэткае мноства [служэньняў], якімі мы служым,

21бо мы дбаем пра добрае ня толькі перад Госпадам, але і перад людзьмі.

22Дык мы паслалі з імі брата нашага, якога дбайнасьць мы часта выпрабоўвалі шмат у чым, які цяпер яшчэ больш дбайны дзеля вялікай пэўнасьці адносна вас.

23Што да Ціта, гэта мой супольнік і ваш супрацоўнік; а што да братоў нашых, яны — пасланцы цэркваў, слава Хрыста.

24Дык перад абліччам цэркваў зьявіце ім доказ любові вашай і пахвалы нашае адносна вас.

крыніца: Біблія (пераклад А.Бокуна)

WEBREATH · 11:11

«He himself gives everyone life and breath and everything else» — Acts 17:25

Breath is one for all: everyone lives by it, whoever they are and whatever they believe. Every day at 11:11 local time people stop for sixty seconds, breathe, and thank GOD for the breath — each in their own words, each within themselves. In that minute we are One Breath.

WEBREATH — the Minute at 11:11, your own local time — we are One Breath