Хрысціянства
назад

1 ЦІМАФЕЯ 6

1Усе слугі, якія пад ярмом, няхай лічаць уладароў сваіх вартымі ўсякае пашаны, каб не было блюзьнерства на імя Божае і вучэньне.

2Тыя ж, якія верных маюць за ўладароў, няхай не пагарджаюць імі, што яны браты, але больш няхай служаць ім, таму што яны верныя і ўлюбёныя, удзельнікі дабрадзействаў [Божых]. Гэтага навучай і ўпрошвай.

3Калі хто навучае іначай і не ідзе за здаровымі словамі Госпада нашага Ісуса Хрыста і за вучэньнем пра пабожнасьць,

4той узьбіўся ў пыху, нічога не разумеючы, але хварэючы на спрэчкі і кіданьне словамі, ад якіх стаецца зайздрасьць, сварка, блюзьнерствы, зласьлівыя падазрэньні,

5пустыя гутаркі між людзьмі зьнішчанага розуму і пазбаўленымі праўды, якія думаюць, што пабожнасьць — [сродак] дзеля прыбытку. Аддаляйся ад гэтакіх.

6Але вялікі прыбытак — пабожнасьць разам з зада­воленасьцю.

7Бо мы нічога не прынесьлі ў сьвет; зразумела, што і нічога вынесьці ня можам.

8А маючы што есьці і што апрануць, будзем гэтым задаволеныя.

9Тыя ж, якія хочуць багацець, трапляюць у спакусу, і ў пастку, і ў многія бяздумныя і шкадлівыя пажаданьні, якія топяць людзей у зьнішчэньні і загубе.

10Бо корань усякага зла ёсьць срэбралюбства, жадаючы якога, некаторыя адступіліся ад веры і самі сябе аддалі на многія мукі.

11А ты, чалавек Божы, уцякай ад гэтага, але імкніся да праведнасьці, пабожнасьці, веры, любові, цярплівасьці, пакоры,

12змагайся добрым змаганьнем веры, трымайся за жыцьцё вечнае, да якога ты і пакліканы, і вызнаў добрае вызнаньне перад многімі сьведкамі.

13Перад Богам, Які ўсё ажыўляе, і перад Хрыстом Ісусам, Які засьведчыў перад Понтыем Пілатам добрае вызнаньне, загадваю табе

14захаваць гэтае прыказаньне неапаганеным, бездакорным аж да зьяўленьня Госпада нашага Ісуса Хрыста,

15якое ў свой час адкрые шчасьлівы і адзіны магутны Валадар тых, хто валадарыць, і Госпад тых, якія пануюць,

16Адзіны, Які мае несьмяротнасьць, жыве ў сьвятле недаступным, Якога ніхто з людзей ня бачыў і бачыць ня можа. Яму пашана і ўлада вечная. Амэн.

17Багатым у цяперашнім веку загадвай, каб яны ня думалі шмат пра сябе і спадзяваліся не на багацьце няпэўнае, але на Бога Жывога, Які дае нам багата ўсё дзеля прыемнасьці;

18каб рабілі дабро, багацелі добрымі ўчынкамі, былі шчодрыя, дзяліліся,

19зьбіраючы сабе скарб, добры падмурак дзеля будучыні, каб трымацца ім за жыцьцё вечнае.

20О, Цімафею! Захоўвай тое, што перададзена табе, ухіляючыся ад паганага марнаслоўя і перакорлівасьці фальшывага веданьня,

21пахваляючыся якім, некаторыя адхіліліся ад веры. Ласка з табою. Амэн.

крыніца: Біблія (пераклад А.Бокуна)

WEBREATH · 11:11

«He himself gives everyone life and breath and everything else» — Acts 17:25

Breath is one for all: everyone lives by it, whoever they are and whatever they believe. Every day at 11:11 local time people stop for sixty seconds, breathe, and thank GOD for the breath — each in their own words, each within themselves. In that minute we are One Breath.

WEBREATH — the Minute at 11:11, your own local time — we are One Breath