Хрысціянства
назад

1 ЦІМАФЕЯ 2

1Дык перш за ўсё прашу ўзносіць просьбы, малітвы, умольваньні і падзякі за ўсіх людзей,

2за валадароў і за ўсіх, хто пры ўладзе, каб весьці нам жыцьцё ціхае і спакойнае ў-ва ўсякай пабожнасьці і сумленнасьці,

3бо гэта добра і прыемна перад Збаўцам нашым Богам,

4Які хоча, каб усе людзі былі збаўленыя і прыйшлі да пазнаньня праўды.

5Бо адзін Бог і адзін Пасярэднік паміж Богам і людзьмі — Чалавек Хрыстос Ісус,

6Які аддаў Сябе на адкупленьне за ўсіх, як сьведчаньне ў свой час,

7дзеля Якога я пастаўлены весьнікам і апосталам, праўду кажу ў Хрысьце, не хлушу, настаўнікам паганаў у веры і праўдзе.

8Дык хачу, каб на ўсякім месцы маліліся мужы, узьнімаючы сьвятыя рукі бяз гневу і хістаньняў;

9каб таксама і жанчыны, у сьціплай вопратцы, з сарамлівасьцю і здаровым розумам аздаблялі сябе не пляценьнем валасоў, ані золатам, ані пэрламі, ані шатамі дарагімі,

10але добрымі ўчынкамі, як належыць жанчынам, якія абяцалі багабойнасьць.

11Жанчына ў маўчаньні няхай вучыцца з усякай паслухмянасьцю.

12А жанчыне, каб навучала, не дазваляю, ані каб мужам кіравала, але каб у маўчаньні была.

13Бо першым быў зьлеплены Адам, а пасьля — Ева;

14і не Адам быў падмануты, а жанчына, падманутая, учыніла парушэньне,

15але будзе збаўленая праз нараджэньне дзяцей, калі застанецца ў веры, і любові, і сьвятасьці са здаровым розумам.

крыніца: Біблія (пераклад А.Бокуна)

WEBREATH · 11:11

«He himself gives everyone life and breath and everything else» — Acts 17:25

Breath is one for all: everyone lives by it, whoever they are and whatever they believe. Every day at 11:11 local time people stop for sixty seconds, breathe, and thank GOD for the breath — each in their own words, each within themselves. In that minute we are One Breath.

WEBREATH — the Minute at 11:11, your own local time — we are One Breath