Хрысціянства
назад

1 КАРЫНЬЦЯНАЎ 4

1Гэтак няхай лічаць нас людзі за паслугачоў Хрыстовых і за аканомаў тайнаў Божых.

2Ад аканомаў жа, урэшце, вымагаецца, каб кожны быў знойдзены верным.

3Для мяне малая [рэч], як судзіце пра мяне вы ці іншыя людзі; але я і сам не суджу сябе.

4Бо хоць нічога ня ведаю за сабою, але ў гэтым я не апраўданы. Госпад — Той, Які судзіць мяне.

5Так што не судзіце перад часам, пакуль ня прыйдзе Госпад, Які і асьветліць схаванае ў цемры, і выявіць намеры сэрцаў; і тады кожнаму будзе пахвала ад Бога.

6А гэтае, браты, аднёс я да сябе і Апалёса дзеля вас, каб вы ад нас навучыліся ня думаць больш за тое, што напісана, каб не ганарыліся адзін перад адным.

7Бо хто адзначае цябе? Што ты маеш, чаго не атрымаў? А калі атрымаў, нашто хвалішся, як быццам не атрымаў?

8Вы ўжо насыціліся, ужо сталіся багатымі, бяз нас валадарыце. І калі б вы так валадарылі, каб і нам з вамі валадарыць!

9Бо я думаю, што Бог нас, апосталаў, паставіў за апошніх, быццам на сьмерць асуджаных, бо мы сталіся відовішчам для сьвету, для анёлаў і для людзей.

10Мы дурныя дзеля Хрыста, а вы мудрыя ў Хрысьце; мы — слабыя, а вы — дужыя; вы — слаўныя, а мы — без пашаны.

11Да цяперашняе гадзіны мы галодныя, і сасмаглыя, і голыя, і б’юць нас, і туляемся,

12і працуем, робячы сваімі рукамі. Зьневажаныя, мы дабраслаўляем; перасьледаваныя, мы церпім;

13абражаюць нас, мы молімся; мы сталіся, як адкіды гэтага сьвету, як сьмецьце для ўсіх да цяпер.

14Не каб пасароміць вас, пішу гэтае, але як улюбёных дзяцей маіх настаўляю.

15Бо хаця вы маеце дзесяць тысячаў выхавацеляў у Хрысьце, але няшмат бацькоў, бо я нарадзіў вас у Хрысьце Ісусе праз Эвангельле.

16Дык малю вас: будзьце маімі пераймальнікамі.

17Дзеля гэтага я паслаў да вас Цімафея, які ёсьць дзіця маё ўлюбёнае і вернае ў Госпадзе, які нагадае вам шляхі мае ў Хрысьце, як я паўсюль у-ва ўсякай царкве навучаю.

18А як я не прыходжу да вас, некаторыя ўзганарыліся,

19але я хутка прыйду да вас, калі Госпад захоча, і даведаюся ня словы ганарліўцаў, а сілу,

20бо Валадарства Божае ня ў слове, але ў сіле.

21Што хочаце? [Каб я] з кіем прыйшоў да вас ці з любоўю і духам ціхасьці?

крыніца: Біблія (пераклад А.Бокуна)

WEBREATH · 11:11

«He himself gives everyone life and breath and everything else» — Acts 17:25

Breath is one for all: everyone lives by it, whoever they are and whatever they believe. Every day at 11:11 local time people stop for sixty seconds, breathe, and thank GOD for the breath — each in their own words, each within themselves. In that minute we are One Breath.

WEBREATH — the Minute at 11:11, your own local time — we are One Breath