Хрысціянства
назад

1 ЛЕТАПІСАЎ 8

1Бэн’ямін нарадзіў Бэлу, першароднага свайго, Ашбэл — другі, Ахрах — трэці,

2Ноха — чацьвёрты, Рафа — пяты.

3I былі сыны ў Бэлы: Аддар, Гера, Абігуд,

4Абішуа, Нааман, Ахоах,

5Гера, Шэфуфан, Хурам.

6Вось сыны Егуды, яны — галовы дому бацькоў, якія жылі ў Геве і былі пераселеныя ў Манахат:

7Нааман, Ахія, і Гера, які перасяліў іх і нарадзіў Уззу і Ахіхуда.

8I Шахараім нарадзіў на палях Мааўскіх, пасьля таго, як адпусьціў ад сябе Хушыму і Баару, жонак сваіх.

9I нарадзіў ён ад Хадэш, жонкі сваёй, Ёвава, Цывію, Мэшу, Малькама,

10Еуца, Шахію і Мірму. Гэта сыны ягоныя, галовы [дамоў] бацькоў.

11А ад Хушымы ён нарадзіў Абітува і Эльпаала.

12Сыны Эльпаала: Эвэр, Мішам, Шамэд, які пабудаваў Ону і Лёд з вёскамі ягонымі,

13Бэрыя і Шэма. Яны — галовы [дамоў] бацькоў жыхароў Аялону. Яны выгналі жыхароў Гату.

14А Ах’ё, Шашак, Ерэмот,

15Завадыя, Арад, Адэр,

16Міхаэль, Ішпа і Ёха — сыны Бэрыі.

17А Зэвадыя, Мэшулям, Хізкі, Хавэр,

18Ішмэрай, Ізлія і Ёваў — сыны Эльпаала.

19А Якім, Зіхры, Заўды,

20Эліэнай, Цылетай, Эліэль,

21Адая, Бэрая і Шымрат — сыны Шымы.

22А Ішпан, Эвэр, Эліэль,

23Абдон, Зіхры, Ханан,

24Хананія, Элям, Антотыя,

25Іфдэя і Пэнуэль — сыны Шашака.

26А Шамшэрай, Шэхарыя, Аталія,

27Яарэшыя, Элія і Зіхры — сыны Ерахама.

28Гэта галовы [дамоў] бацькоў паводле радаводаў сваіх, галоўныя. Яны жылі ў Ерусаліме.

29А ў Гібэоне жылі: бацька Гібэона, і імя жонкі ягонай Мааха,

30і сын ягоны першародны Абдон, і Цур, Кіш, Баал, Надаў,

31Гедор, Ах’ё і Захер.

32А Міклот нарадзіў Шымэя. I яны таксама жылі з братамі сваімі ў Ерусаліме насупраць братоў сваіх.

33Нэр нарадзіў Кіша; Кіш нарадзіў Саўла; Саўл нарадзіў Ёнатана, Малькішуа, Абінадава і Эшбаала.

34Сын Ёнатана — Мэрыб-Баал; Мэрыб-Баал нарадзіў Міху.

35Сыны Міхі: Пітон, Мэлех, Тарэа і Ахаз.

36Ахаз нарадзіў Егаяду; Егаяда нарадзіў Алемэта, Азмавэта і Зімры; Зімры нарадзіў Моцу;

37Моца нарадзіў Бінэю; сын ягоны — Рафа; сын ягоны — Элеаса; сын ягоны — Ацэль.

38У Ацэля [было] шэсьць сыноў, і вось імёны іхнія: Азрыкам, Бахеру, Ізмаэль, Шэарыя, Абадыя і Ханан. Усе яны — сыны Ацэля.

39Сыны Эшэка, брата ягонага: Улам, першародны ягоны, Еуш — другі, Эліфэлет — трэці.

40I былі сыны Улама людзьмі магутнымі, мужнымі, спраўнымі лучнікамі, і мелі яны шмат сыноў і сыноў сыноў сто пяцьдзясят. Усе яны — з сыноў Бэн’яміна.

крыніца: Біблія (пераклад А.Бокуна)

WEBREATH · 11:11

«He himself gives everyone life and breath and everything else» — Acts 17:25

Breath is one for all: everyone lives by it, whoever they are and whatever they believe. Every day at 11:11 local time people stop for sixty seconds, breathe, and thank GOD for the breath — each in their own words, each within themselves. In that minute we are One Breath.

WEBREATH — the Minute at 11:11, your own local time — we are One Breath