1 ЛЕТАПІСАЎ 3
1А гэтыя былі сыны Давіда, якія нарадзіліся ў яго ў Хеўроне: першародны Амнон, ад Ахінаамы з Езрээлю; другі — Даніэль, ад Абігайль з Карэлю;
2трэці — Абсалом, сын Маахі, дачкі Талмая, валадара Гешуру; чацьвёрты — Адонія, сын Хагіты;
3пяты — Шэфатыя, ад Абіталь; шосты — Ітрэам, ад Еглаі, жонкі ягонае.
4Шасьцёра нарадзілася ў яго ў Хеўроне. І валадарыў ён там сем гадоў і шэсьць месяцаў; і трыццаць тры гады валадарыў у Ерусаліме.
5А гэтыя нарадзіліся ў яго ў Ерусаліме: Шыма, Шаваў, Натан і Салямон, чатыры ад Бат-Шэвы, дачкі Аміэля;
6і Ібхар, Элішама, Эліфэлет,
7Нагах, Нэфэг, Яфія,
8Элішама, Эліяда і Эліфэлет — дзевяць.
9Усе гэтыя — сыны Давіда, акрамя сыноў наложніцаў, і Тамар, сястра іхняя.
10Сын Салямона: Рэхабаам; сын ягоны — Абія; сын ягоны — Аса; сын ягоны — Язафат;
11сын ягоны — Ёрам; сын ягоны — Ахазія; сын ягоны — Ёаш;
12сын ягоны — Амазія; сын ягоны — Азарыя; сын ягоны — Ётам;
13сын ягоны — Ахаз; сын ягоны — Эзэкія; сын ягоны — Манаса;
14сын ягоны — Амон; сын ягоны — Ёсія.
15Сыны Ёсіі: першародны Ёханан, другі — Егаякім, трэці — Сэдэкія, чацьвёрты — Шальлюм.
16Сыны Егаякіма: Ехонія, сын ягоны, і Сэдэкія, сын ягоны.
17Сыны Ехоніі: Асір, Шэалтыэль, сын ягоны,
18Малькірам, Пэдая, Шэнацар, Екамія, Гашама і Нэдавія.
19Сыны Пэдаі: Зэрубабэль і Шымэй. А сыны Зэрубабэля: Мэшулям, Хананія, і Шэляміт, сястра іхняя,
20і Хашува, Агель, Бэрэхія, Хасадыя, Юшаў-Хэсэд — пяцёра.
21Сыны Хананіі: Пэлятыя і Ешая, сыны Рэфаі, сыны Арнана, сыны Абадыі, сыны Шэханіі.
22Сыны Шэханіі: Шэмая. А сыны Шэмаі: Хаттуш, Ігаал, Барыях, Нэарыя, Шафат — шасьцёра.
23А сыны Нэарыі: Эліаэнай, Эзэкія і Азрыкам — тры.
24Сыны Эліаэная: Гадавія, Эліяшыў, Пэлая, Аккуў, Ёханан, Дэлая і Анані — сямёра.
крыніца: Біблія (пераклад А.Бокуна)
WEBREATH · 11:11
«He himself gives everyone life and breath and everything else» — Acts 17:25
Breath is one for all: everyone lives by it, whoever they are and whatever they believe. Every day at 11:11 local time people stop for sixty seconds, breathe, and thank GOD for the breath — each in their own words, each within themselves. In that minute we are One Breath.
WEBREATH — the Minute at 11:11, your own local time — we are One Breath