1 ЛЕТАПІСАЎ 25
1І аддзяліў Давід і князі войска на служэньне сыноў Асафа і Гэмана, і Едутуна, каб яны гралі на гусьлях, псалтырах і цымбалах. І быў лік мужоў пры працы гэтай у служэньні іхнім:
2з сыноў Асафа: Заккур, Язэп, Нэтанія, Асарэла, сыны Асафа, пад рукою Асафа, які граў пад рукою валадара.
3Ад Едутуна сыны Едутуна: Гэдалія, Цэры, Ешая, Хашавія і Матытыя, шасьцёра пад рукою Едутуна, бацькі іхняга, які граў на гусьлях на славу і хвалу для ГОСПАДА.
4Ад Гэмана сыны Гэмана: Буккія, Маттанія, Узіэль, Шэвуэль, Ерымот, Хананія, Ханані, Эліята, Гідалты, Ромамты-Эзэр, Ёшбэкаша, Маллоты, Махазіёт.
5Усе гэтыя — сыны Гэмана, відушчага валадара ў словах Божых, каб узвышаўся рог [ягоны]. І даў Бог Гэману чатырнаццаць сыноў і тры дачкі.
6Усе яны пад рукою бацькі свайго сьпявалі ў Доме ГОСПАДА з цымбаламі, псалтырамі і гусьлямі на служэньні ў Доме Божым, пад рукою валадара: Асаф, Едутун і Гэман.
7І быў лік іх з братамі іхнімі, навучанымі сьпяваць для ГОСПАДА, усіх настаўнікаў — дзьвесьце восемдзясят восем.
8І кінулі яны жэрабя пра чаргу служэньня, як малы, так і вялікі, настаўнік і вучань.
9І выпала першае жэрабя ад Асафа на Язэпа; другім [стаў] Гэдалія, ён і браты ягоныя, і сыны ягоныя — дванаццаць;
10трэці — Заккур; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць;
11чацьвёрты — Іцры; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць;
12пяты — Нэтанія; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць;
13шосты — Буккія; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць;
14сёмы — Есарыэла; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць;
15восьмы — Ешая; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць;
16дзявяты — Маттанія; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць;
17дзясяты — Шымэй; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць;
18адзінаццаты — Азарэль; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць;
19дванаццаты — Хашавія; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць;
20трынаццаты — Шуваэль; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць;
21чатырнаццаты — Матытыя; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць;
22пятнаццаты — Ерымот; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць;
23шаснаццаты — Хананія; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць;
24сямнаццаты — Ёшбэкаша; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць;
25васямнаццаты — Ханані; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць;
26дзевятнаццаты — Маллоты; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць;
27дваццаты — Эліята; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць;
28дваццаць першы — Гатыра; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць;
29дваццаць другі — Гідалты; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць;
30дваццаць трэці — Махазіёт; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць;
31дваццаць чацьвёрты — Ромамты-Эзэр; сыноў ягоных і ратоў ягоных дванаццаць.
крыніца: Біблія (пераклад А.Бокуна)
WEBREATH · 11:11
«He himself gives everyone life and breath and everything else» — Acts 17:25
Breath is one for all: everyone lives by it, whoever they are and whatever they believe. Every day at 11:11 local time people stop for sixty seconds, breathe, and thank GOD for the breath — each in their own words, each within themselves. In that minute we are One Breath.
WEBREATH — the Minute at 11:11, your own local time — we are One Breath