Хрысціянства
назад

1 ЛЕТАПІСАЎ 1

1Адам, Сэт, Энос,

2Кейнан, Магалялеэль, Ярэд,

3Энох, Мэтушэлях, Лямэх,

4Ной, Сэм, Хам і Яфэт.

5Сыны Яфэта: Гамэр, Магог, Мадай, Яван, Туваль, Мэшэх і Тырас.

6Сыны Гамэра: Ашкеназ, Рыфат і Тагарма.

7Сыны Явана: Эліша, Таршыш, Кіттым і Раданім.

8Сыны Хама: Куш, Міцраім, Пут і Ханаан.

9Сыны Куша: Сэва, Хавіля, Саўта, Раама і Саўтэха. А сыны Раамы: Шэва і Дэдан.

10Куш нарадзіў Німрода; ён пачаў быць магутным на зямлі.

11А Міцраім нарадзіў Людыма, Анаміма, Легавіма, Нафтухіма,

12Патрусіма і Касьлюхіма, ад якіх паходзяць Філістынцы, і Кафторыма.

13А Ханаан нарадзіў Сідона, першароднага свайго, Хета,

14Евусэя, Амарэя, Гіргашэя,

15Хівея, Аркея, Сінэя,

16Арвадэя, Цэмарэя і Хаматэя.

17Сыны Сэма: Элям, Асур, Арпахшад, Люд, Арам, Уц, Хуль, Гетэр і Мэшэх.

18Арпахшад нарадзіў Шэляха, а Шэлях нарадзіў Эвэра.

19У Эвэра нарадзіліся два сыны: імя аднаго Пэлег, бо ў дні ягоныя разьдзялілася зямля; а імя брата ягонага — Ёктан.

20Ёктан нарадзіў Альмадада, Шалефа, Хацармавэта, Яраха,

21Гадарама, Узаля, Дыклю,

22Аваля, Авімаэля, Шэву,

23Афіра, Хавілю і Ёвава. Гэтыя ўсе — сыны Ёктана.

24Сэм, Арпахшад, Шэлях,

25Эвэр, Пэлег, Рэву,

26Сэруг, Нахор, Тэрах,

27Абрам, ён жа Абрагам.

28Сыны Абрагама: Ісаак і Ізмаэль.

29Вось радавод іхні: першародны Ізмаэля Наваёт, Кедар, Адбээль, Міўсам,

30Мішма, Дума, Маса, Хадад, Тэма,

31Етур, Нафіш і Кедма. Гэта сыны Ізмаэля.

32[Вось] сыны Кетуры, наложніцы Абрагама; яна нарадзіла Зімрана, Ёкшана, Мэдана, Мадыяна, Ішбака і Шуаха. А сыны Ёкшана: Шэва і Дэдан.

33Сыны Мадыяна: Эфа, Этэр, Ханох, Авіда і Эльдаа. Гэтыя ўсе — сыны Кетуры.

34I нарадзіў Абрагам Ісаака. Сыны Ісаака: Эзаў і Ізраіль.

35Сыны Эзава: Эліфаз, Рэўэль, Еуш, Ялам і Карах.

36Сыны Эліфаза: Тэман, Амар, Цэфо, Гатам, Кеназ, Тымна і Амалек.

37Сыны Рэўэля: Нахат, Зэрах, Шамма і Міза.

38А сыны Сэіра: Лётан, Шаваль, Цывеон, Ана, Дышон, Эцэр і Дышан.

39Сыны Лётана: Хоры і Гамам; і сястра Лётана — Тымна.

40Сыны Шаваля: Алян, Манахат, Эваль, Шэфі і Анам. А сыны Цывеона: Ая і Ана.

41Сыны Аны: Дышон. А сыны Дышона: Хамран, Эшбан, Ітран і Херан.

42Сыны Эцэра: Більган, Зааван і Яакан. Сыны Дышана: Уц і Аран.

43І вось валадары, якія валадарылі ў зямлі Эдом, раней за валадараньне валадароў у Ізраілі: Бэла, сын Бэора, і імя гораду ягонага — Дынгава.

44I памёр Бэла, і валадарыў пасьля яго Ёваў, сын Зэраха, з Боцры.

45I памёр Ёваў, і валадарыў пасьля яго Хушам, з зямлі Тэман.

46I памёр Хушам, і валадарыў пасьля яго Гадад, сын Бэдада, які пабіў Мадыянцаў на полі Мааўскім; імя гораду ягонага — Авіт.

47I памёр Гадад, і валадарыў пасьля яго Самла з Масрэкі.

48I памёр Самла, і валадарыў пасьля яго Шауль з Рэхавоту, што каля ракі.

49I памёр Шауль, і валадарыў пасьля яго Баал-Ханан, сын Ахбора.

50I памёр Баал-Ханан, і валадарыў пасьля яго Гадад; і імя гораду ягонага — Паі; імя жонкі ягонай — Мэгетабэль, дачка Матрэды, дачкі Мэзагавы.

51I памёр Гадад. I былі князі ў Эдома: князь Тымна, князь Альва, князь Етэт,

52князь Агалівама, князь Эля, князь Пінон,

53князь Кеназ, князь Тэман, князь Міўцар,

54князь Магдыэль, князь Ірам. Гэта князі Эдому.

крыніца: Біблія (пераклад А.Бокуна)

WEBREATH · 11:11

«He himself gives everyone life and breath and everything else» — Acts 17:25

Breath is one for all: everyone lives by it, whoever they are and whatever they believe. Every day at 11:11 local time people stop for sixty seconds, breathe, and thank GOD for the breath — each in their own words, each within themselves. In that minute we are One Breath.

WEBREATH — the Minute at 11:11, your own local time — we are One Breath