Хрысціянства
назад

1 ЛЕТАПІСАЎ 11

1І сабраўся ўвесь Ізраіль да Давіда ў Хеўрон, кажучы: «Вось, мы — косткі твае і цела тваё.

2І ўчора, і пазаўчора, і за жыцьця Саўла валадара ты выводзіў і ўводзіў Ізраіль, і ГОСПАД, Бог твой, сказаў табе: “Ты будзеш пасьвіць народ Мой, Ізраіль, і ты будзеш правадыром над народам Маім Ізраілем”».

3І прыйшлі ўсе старшыні Ізраіля да валадара ў Хеўрон, і заключыў Давід запавет у Хеўроне перад абліччам ГОСПАДА; і яны памазалі Давіда на валадара над Ізраілем паводле слова ГОСПАДА праз Самуэля.

4І пайшоў Давід і ўвесь Ізраіль да Ерусаліму, гэта [значыць] Евусу. І там [былі] Евусэі, жыхары зямлі той.

5І сказалі жыхары Евусу Давіду: «Ты ня ўвойдзеш сюды». Але Давід здабыў крэпасьць Сыён, гэта горад Давіда.

6І сказаў Давід: «Той, хто першы паб’е Евусэяў, будзе галоўным і князем». І ўзыйшоў першым Ёаў, сын Цэруі, і стаў галоўным.

7І жыў Давід у крэпасьці, дзеля гэтага назвалі яе горадам Давіда.

8І ён забудаваў горад навокал, ад Міло і навокал, а Ёаў аднавіў рэшту гораду.

9І хадзіў Давід у моцы, і дужэў, і ГОСПАД Магуцьцяў [быў] з ім.

10І вось галоўныя, якія [былі] з волатаў Давіда, і якія ўмацоўвалі з ім валадарства ягонае, з усім Ізраілем, каб паставіць яго на валадара, паводле слова ГОСПАДА адносна Ізраіля.

11І вось лік волатаў, якія [былі] з Давідам: Яшавэам, сын Хахмоні, галоўны з трыццаці. Ён падняў дзіду сваю на тры сотні [ворагаў] і пабіў іх адным разам.

12Пасьля яго Элеазар, сын Дадо Ахахіча. Ён — [адзін] з трох магутных.

13Ён быў з Давідам у Пас-Даміме, і Філістынцы сабраліся там на вайну. І была частка поля засеяна ячменем, і народ уцёк перад абліччам Філістынцаў.

14І яны сталі пасярод поля, і абаранілі яго, і пабілі Філістынцаў. І збавіў ГОСПАД збаўленьнем вялікім.

15І зыйшлі трое з гэтых трыццаці галоўных на скалу да Давіда, у пячору Адулям, а табар Філістынцаў быў у даліне Рэфаім.

16Давід тады быў у крэпасьці, а аддзел Філістынцаў быў у Бэтлееме.

17І засмагнуў Давід, і сказаў: «Хто дасьць мне піць вады са студні ў Бэтлееме, якая каля брамы?»

18І тады гэтыя тры прабіліся скрозь табар Філістынцаў, і зачэрпнулі са студні ў Бэтлееме, якая каля брамы, і прынесьлі, і далі Давіду. І не захацеў Давід піць яе, і выліў яе для ГОСПАДА.

19І сказаў: «Няхай будзе далёка ад мяне, Божа мой, каб я зрабіў гэта! Ці буду я піць кроў мужоў гэтых, якія мелі ў небясьпецы душы свае? Бо з небясьпекай для душаў сваіх яны прынесьлі [ваду]». І не захацеў яе піць. Вось што зрабілі гэтыя тры волаты.

20І Абішай, брат Ёава, быў галоўны над трыма. Ён падняў дзіду сваю на тры сотні [ворагаў] і пабіў [іх], і меў імя ў тых трох.

21З трыццаці ён быў выдатнейшы, і быў іх правадыром; але першым тром не дараўняўся.

22Бэная, сын Егаяды, сын мужа адважнага, [слаўнага] шматлікімі справамі, з Каўцээлю. Ён перамог двух ільвоў Мааву; і ён зыйшоў, і забіў ільва ў яме ў дзень завеі.

23І ён забіў Эгіпцяніна, чалавека, [які быў] ростам у пяць локцяў. У руцэ Эгіпцяніна была дзіда, як навой ткацкі; і ён выйшаў на яго з кіем, і вырваў дзіду з рукі Эгіпцяніна, і забіў яго дзідай ягонай.

24Вось што зрабіў Бэная, сын Егаяды! І ён меў імя ў тых трох волатаў.

25Ён быў слаўны сярод трыццаці, але тром не дараўняўся. І Давід паставіў яго над вартаю сваёй.

26І магутныя з мужных: Асаэль, брат Ёава, Эльханан, сын Дадо з Бэтлеему;

27Шамот з Гароры; Хэлец з Пэлоны;

28Іра, сын Ікеша, з Тэкоа; Абіэзэр з Анатоту;

29Сібэнай з Хушаты, Ілай з Ахохі,

30Маграй з Нэтофы; Хэлед, сын Бааны, з Нэтофы;

31Ітай, сын Рыбая, з Гівы сыноў Бэн’яміна; Бэная з Піратону;

32Хурай з Нахале-Гааша; Абіэль з Арабаты;

33Азмавэт з Бахурыму, Эліахба з Шаалвону;

34сыны Гашэма з Гізону; Ёнатан, сын Шагэ, з Гарары;

35Ахіям, сын Сахара, з Гарары; Эліфал, сын Ура;

36Хэфэр з Мэхэры; Ахія з Пэлоны;

37Хэцро з Кармэлю; Наарай, сын Эзбая;

38Ёэль, брат Натана; Міўхар, сын Гагры;

39Цэлек з Амону; Нахарай з Бэроту, збраяносец Ёава, сына Цэруі;

40Іра з Етэру; Гарэў з Етэру;

41Урыя Хет; Завад, сын Ахлая;

42Адына, сын Шызы, Рубэніч, галава сыноў Рубэна, і з ім трыццаць;

43Ханан, сын Маахі; Язафат з Мітні;

44Узі з Аштароту; Шама і Еіэль, сыны Хафама з Араэру;

45Едыяэль, сын Шымры, і Ёха, брат ягоны, з Тыцы;

46Эліэль з Махавіму, Ерывай і Ёшавай, сыны Эльнаама; Ітма з Мааву;

47Эліеэль, Абэд, Яасіэль з Мэцаваі.

крыніца: Біблія (пераклад А.Бокуна)

WEBREATH · 11:11

«He himself gives everyone life and breath and everything else» — Acts 17:25

Breath is one for all: everyone lives by it, whoever they are and whatever they believe. Every day at 11:11 local time people stop for sixty seconds, breathe, and thank GOD for the breath — each in their own words, each within themselves. In that minute we are One Breath.

WEBREATH — the Minute at 11:11, your own local time — we are One Breath